Я і навакольны свет. Я і раслінны свет

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 22. Я і навакольны свет. Я і раслінны свет

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць ашчаднае стаўленне да прыроды і жывёльнага свету.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, выявы званочка, рамонка, валошкі, бэзу (пажадана штучныя кветкі).

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага (работа з дэманстрацыйным матэрыялам)

       Настаўнік прапануе назваць словамі тое, што паказвае на малюнку: зубр, зубраня, бусел, бусляня, буслянка. Вучні літарамі з разразной азбукі дабудоўваюць словы на наборным палатне:

3……р,    з…… я,    б….. л,     б…… я,      б……. а

— Што сімвалізуюць гэтыя жывёлы?

  1. II. Маўленчая размінка

— Паслухайце верш і знайдзіце ў ім назвы раслін.

3 раніцы да ночкі

Бомкаюць званочкі,

Галасочкам тонкім

Клічуць іх рамонкі.

(С. Грахоўскі).

— Якія назвы раслін сустрэліся? (Вучні знаходзяць гэтыя кветкі на стале настаутка і паказваюць класу. Вучні адказваюць на пытанне. Якога колеру пялёскі? Сцябло? Якое лісце? Настаўнік чытае верш і  робіць паўзы, а вучні дагаворваюць назвы кветак. Настаўнік прасочвае правільнасцъ вымаўлення.)

Заголовок файла

Скачать

Урок 22.doc

Скачать