Я і навакольны свет. Я і жывёльны свет

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 21. Я і навакольны свет. Я і жывёльны свет

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць ашчаднае стаўленне да прыроднага і  жывёльнага свету.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары; малюнкі «3іма», «Вясна», «Лета», «Восемь» з дэманстрацыйнага матэрыялу; фотаздымкі Белавежскай пушчы, зуброў, буслоў.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага
  • Работа з дэманстрацыйным матэрыялам

    Вучні адказваюць на пытанні і  знаходзяць адпаведны малюнак. Пасля хорам паўтараюць поўны адказ на кожнае пытанне. Калі трэба, настаўнік тлумачыць значэнне слоў. Вучні называюць іншыя прыметы кожнай пары года.

— Якая пара года жоўтымі лісцямі сцелецца?

— Якая пара года завывае мяцеліцай?

— Якая пара года, як ручай, гаманлівая?

— Якая пара года цёплая, шэпчацца з ніваю?

  1. Маўленчая размінка

      Настаўнік прапануе вучням паслухаць верш і вызначыць словы з «асаблівымі» гукамі беларускай мовы.

Поры года  

Восень жоўтымі лісцямі сцелецца.

3іма завывае мяцеліцай.

Вясна, як ручай, гаманлівая.

Лета цёплае шэпчацца з ніваю.

(А.Дзеружынскі).

Заголовок файла

Скачать

Урок 21.doc

Скачать