Мясціна, дзе я жыву. У родным горадзе (вёсцы)

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 23. Мясціна, дзе я жыву. У родным горадзе (вёсцы)

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, уключаць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на ўроках навучання грамаце; пазнаёміць з літарамі І, і; вучыць чытаць словы і сказы з і; фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным; выхоўваць пачуццё адказнасці за родны край; выклікаць жаданне захоўваць прыгажосць і парадак на роднай зямлі.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, наборнае палатно, літары.

Ход урока

  1. Увядзенне новай тэмы
  2. Уступная гутарка

--- Сёння мы пагаворым пра тое месца, дзе жывём: для адных гэта можа быць горад, другія жывуць у вёсцы (деревне). Я вам буду нешта расказваць, а вы кажыце, я гавару пра вёску ці пра горад.

  • У гэтым населеным пункце шмат вялікіх і малых вуліц, ёсць праспект. Гэта веска ці горад? (Хорам: горад.)
  • У гэтым населеным пункце ў асноўным аднапавярховыя драўляныя хаты. Гэта веска ці горад? (Хорам: веска.)
  • У гэтым населеным пункце каля кожнага дома ёсць агарод. Гэта веска ці горад? ...
  • У гэтым населеным пункце ў асноўным шматпавярховыя цагляныя і жалезабетонныя дамы. Гэта веска ці горад? ...
  • У гэтым населеным пункце каля кожнага дома ёсць кветнік. Гэта веска ці горад?...

       Прыдумайце і задайце свае пытанні. (Настаўнік дапамагае сказаць па-беларуску.)

Заголовок файла

Скачать

Урок 23.doc

Скачать