Я і мае справы. У краме

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 17. Я і мае справы. У краме

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменне асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць сяброўскія ўзаемаадносіны.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, фішкі па колькасці слоў, мяшэчак, сігнальныя карткі для ўсіх вучняў.

Ход урока

  1. I. Маўленчая размінка
  • Фанетыка-артыкуляцыйная гульня «Збяры мяшэчак»

     Вучні на слых вызначаюць наяўнасць гука [г] у словах (настаўнік паведамляе дзецям сэнс незразумелых слоў): кніга, галава, дошка, цэгла, каліна, карагод, ягады, грыб, цукерка...

      Выклікаецца столькі вучняў, колькі будзе прапанавана слоў. Кожнаму з выкліканых дзяцей даецца фішка. Настаўнік трымае мяшэчак і  гаворыць кожнаму выкліканаму вучню слова «па сакрэце». Вучні па адным вымаўляюць слова ўголас і, калі ў ім ёсць пэўны гук, кладуць фішку ў мяшэчак. Калі гука ў слове няма, кладуць фішку на стол.

       Астатнія вучні класа паказваюць з дапамогай сігнальных картак, ці правільна выканана заданне. Калі выкліканыя ігракі адкажуць, настаўнік звяртаецца да вучняў класа і просіць назваць словы, што трапілі ў мяшэчак.

  1. Паўтарэнне вывучанага
  • Работа з дэманстрацыйным матэрыялам

— Пра што мы гаварылі на мінулым уроку? Паслухайце аповед па малюнку і скажыце, што ў ім не адпавядае намаляванаму. Калі заўважыце памылку — адразу падымайце руку.

Заголовок файла

Скачать

Урок 17.doc

Скачать