Я і мае сябры. У доме (хаце)

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 15. Я і  мае сябры. У доме (хаце)

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць  са словамі па тэме; фарміраваць уменне асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; фарміраваць навык чытання на беларускай мове; выхоўваць павагу да старэйшых, пачуццё адказнасці і клапатлівыя адносіны да малодшых.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі,  фламастары, малюнак з дэманстрацыйиага матэрыялу «Дзень нараджэння».

 

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

— Закончыце сказы.

  • Самае жаданае і вясёлае свята (праздник) у кожнага чалавека — гэта дзень ... (нараджэння, імяніны).
  • На дзень нараджэния прыходзяць ... (госці).
  • Яны віншуюць (поздравляют) імянінніка і дораць ... (подарки — падарункі).
  • Гасцей частуюць (угощают) рознымі ... (сладостями — прысмакамі).
  • А потым усе гуляюць у розныя ... (игры — гульні).

 

  • Работа з дэманстрацыйным матэрыялам

— Якое свята адзначаюць дзеці? Дайце імя імянінніку. Назавіце іншых дзяцей. Пакажыце на малюнку цукеркі, яблык, пірог, пячэнне.

(Кожнае слова трэба паўтарыцъ хорам.)

---Чым частуюцца дзеці?

 

  1. Маўленчая размінка
  • Вызначэнне гукаў у словах

— Паслухайце калыханку. Як вы разумееце слова «калыханка»? Хто звычайна спявае калыханку? Каму мама спявае калыханку? Назавіце словы з гукамі [ц'], [дз'].

Ціха, кіска, ціха, братка,

У калысцы спіць дзіцятка.

Будзь жа добранькі, глядзі

Дзіцяня не разбудзі.

(3 народнага).

— Вымавіце словы хорам:

Ціха         дзіцятка        глядзі

спіць        дзіцяня         разбудзі

— Як трэба вымаўляць гукі [ц'], [дз']? 3 якой інтанацыяй трэба вымаўляць калыханку? (Завучванне калыханкі на памяць і вымаўленне яе са зменай гучнасці.)

Заголовок файла

Скачать

Урок 15.doc

Скачать