Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 27. Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі

Мэта: пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, уключыць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых: вучыць чытаць словы і сказы з [ц']; фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменнні пры адказе на пытанні па прачытаным; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць пачуццё Радзімы, гонар за яе, павагу да дзяржаўных сімвалаў.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, наборнае палатно, літары, выявы герба, сцяга, тэкст гімна, кніга «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь першакласніку», глобус.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

— Пра якія памятныя мясціны свайго краю вы ведаеце? Як называецца наша краіна? (Паказаць яе месцазнаходжанне на глобусе.)

  1. Новы матэрыял
  2. Знаёмства са словамі і выразамі па тэме

— На свеце існуе многа краін. У кожнай краіны ёсць свае сімвалы. Сёння даведаемся пра Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

  • Падрыхтоўка да слухання

---Паслухайце тэкст і скажыце, пра якіх сыноў ідзе размова і  хто іх маці.

  • Слуханне тэксту

Браты

      Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: якія імёны даць сваім сынам, у якое адзенне прыбраць?

Заголовок файла

Скачать

Урок 27.doc

Скачать