Я і мая Радзіма. Святы на Беларусі

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 29. Я і мая Радзіма. Святы на Беларусі

Мэта: пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, уключыць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і  прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць чытаць словы і сказы з [дз'], [дж]; фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і  дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па узоры; выхоўваць зацікаўленасць народнай абрадавай культурай; выхоўваць павагу да людзей сталага ўзросту, працаўнікоў вёскі.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, наборнае палатно, літары, аўдыязапіс песні «Купалінка», малюнак сярпа.

Ход урока

  1. Навучанне чытанню
  • Узнаўленне вымаўленчых навыкаў, знаёмства са спалучэннем літар

- Які гук беларускай мовы падобны на звон званочка? («Дзінь-дзінь» - гук [дз'].) Гэты гук перадаецца спалучэннем літар дз. (Выстаўляецца на наборнае палатно.) Вымаўляць яго трэба непарыўна — [дз']. (Вучні вымаўляюць хорам і па адным. Вучні чытаюць склады, надрукаваныя на дошцы, тройчы; з дапамогай настаўніка дапаўняюць да слова: дзі (дзік, дзіва), дзе (дзеці, дзень), дзя (дзяцел, дзядзька), дзю (дзюба), дзё (дзёгацъ, дзённік).)

- Які гук беларускай мовы нагадвае гудзенне чмяля? («Дж-джы-ы» -тгук [дж].) Гэты гук перадаецца спалучэннем літар дж. (Выстаўляецца на наборнае палатно.) Вымаўляць яго трэба непарыўна - [дж]. (Вучні вымаўляюць хорам і па адным. Вучні чытаюць склады, надрукаваныя на дошцы, тройчы; з дапамогай настаўніка прыдумваюць слова з гэтым складам: джа (джала), джу (хаджу), джы (дожджык).)

  1. Новы матэрыял
  • Работа па падручніку (с. 60, 61)

— Раскажыце, якія святы (праздники) адзначаюць у вашай сям’і. Якое ваша любімае свята? Ёсць святы, якія адзначае ўся наша краіна. Самае важнае з іх — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. (Хорам.) У гэты дзень шмат гадоў таму сталіца нашай краіны (горад Мінск) была вызвалена ад акупантаў. У гонар гэтай перамогі ўскладаюць кветкі да Вечнага агню ля помнікаў, выказваюць павагу ветэранам. Давайце прыгадаем верш:

Заголовок файла

Скачать

Урок 29.doc

Скачать