Я і мая сям'я. Рэжым дня.

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 8

    Тэма: Я і мая сям'я. Рэжым дня. 

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, распазнаваць і вымаўляць гук [дз'] і словы з ім; пазнаёміць з лексікай, звязанай з выкананнем рэжыму дня; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання бела¬рускай мовы на слых, адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простая і каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага
  2. Гульня “Перакладчыкі”

Пееракласці словы на беларускую мову : рис, гречка, репа, крик, крюк.

  1. Паўтарэнне лексікі

Настаўнік называе словы, вучні паказваюць прадметы: шарф, столь, люстра, дыван, канапа, падлога.

  1. Маўленчая размінка (вымаўленне гука [дз]).

—      У беларускай мове ёсць гук, які нагадвае звон званочка: дзінь-дзінь-дзінь. Тэта гук [дз'].

1)      Патрэніруемся ў вымаўленні гэтага гука. (Вымаўленне ізаляванага гука [дз'], вымаўленне складоў дзе-дзё-дзі- дзю-дзя  (хорам, па радах, індывідуальна.)

—      Якія гукі ён нагадвае? (Падбор гукавых асацыяцый.) Дагаворванне слова:

  Дзі-дзі-дзі - на вуліцу і...(дзі).

 Дзе- дзе- дзе -  лодка на ва...(дзе).

 Дзі-дзі-дзі- дрэўца паса...(дзі).

2)      Паслухайце верш і вызначце словы з гукам [дз'].

Мой гадзіннік,

Дзінь-дзінь-дзіннік,

Зазвініць ён,

Дзінь, дзінь, дзінь —

Значыць,    

Сем якраз гадзін...

Трэба з ложка паднімацца,

на заняткі

Не спазняцца.   А. Дзеружынскі.

—      Што абазначае слова «гадзіннік»? У колькі гадзін вы падымаецеся? Хто вас будзіць: гадзіннік ці мама? Паўтарыце словы, у якіх вы пачулі гук [дз'].

Заголовок файла

Скачать

Урок 8.docx

Скачать