Мясціна, дзе я жыву. Памятныя мясціны

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 26. Мясціна, дзе я жыву. Памятныя мясціны

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і  выразамі па тэме, уключыць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых  тэкстаў; фарміравацъ уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; пазнаёміць з літарай ў; вучыць чытаць словы з ў; фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага краіны і жаданне даведацца пра значныя падзеі і памятныя мясціны роднага краю.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя адоўкі, фламастары, наборнае палатно, літары, карта Беларусі, выразаны з кардону аўтобус.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

— Успомніце, каго называюць землякамі. Што значыць «славутыя землякі»? (Вучні расказваюць пра славутых землякоў свайго краю, пра якіх яны маглі даведацца. )

  1. Новы матэрыял
  2. Работа па падручніку (с. 54)

— Мы помнім сваіх славутых землякоў і ганарымся імі. А яшчэ ў нас ёсць памятныя мясціны. Як вы думаеце, якія мясціны можна назваць памятнымі? Памятныя мясціны — гэта мясціны, звязаныя з нейкімі падзеямі, пра якія не забываюць. У кожнага чалавека ёсць свой такі куточак, часцей за ўсё гэта бацькоўская хата, дом, дзе прайшло дзяцінства. А ёсць месцы, памятныя для ўсіх жыхароў не толькі вёскі альбо горада, але і ўсёй краіны. Ці ведаеце вы такія памятныямясціны? (Настаўнік паведамляе, што яны адпраўляюцца ў падарожжа па памятных мясцінах Беларусі. На дошцы прымацавана карта Беларусі. Па ёй настаўнік «накіроўвае» аўтобус ад Мінска і «спыняецца» на карце каля назвы Хатынь. Просіцъ вучня прачытаць назву памятнай мясціны, знайсці ў падручніку адпаведны фотаздымак. Тлумачыць, чым памятная гэтая мясціна (сцісла, галоўнае — зацікавщь, а не паведаміць). Далей — Белая вежа, потым Мірскі замак і, нарэшце, плошча Перамогі ў Мінску. Праца на кожным прыпынку аналагічная.)

Заголовок файла

Скачать

Урок 26.doc

Скачать