Я і мае справы. На пошце

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 18. Я і мае справы. На пошце

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць сяброўскія ўзаемаадносіны.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, часопіс «Вясёлка», паштоўка, газета, бланк тэлеграмы, канверт (унутры — ліст), сігнальныя карткі.

Ход урока

  1. Маўленчая размінка

Фанетыка-артыкуляцыйная гульня «Кола скорагаворак» (завучванне скорагаворкі, дакладнае артыкуляванне пры вымаўленні падобных гукаў)

     Клас падзяляецца на групы па чатыры чалавекі. Кожны чалавек у групе атрымлівае нумар ад аднаго да чатырох. Спачатку настаўнік выклікае першыя нумары і «па сакрэце» паведамляе ім першы радок скорагаворкі: «У зімовы дзень на сонцы». Потым другія нумары: «Птах шчабеча на Сонцы». Трэція нумары: «Цік-цік-цік! Цок-цок-цок!» Чацвёртыя: «Можа, вас мароз прыпёк?» Ігрок пад кожным нумарам вымаўляе свае словы правільна, каб атрымалася скорагаворка.

      Варыянты праверкі: усе першыя нумары вымаўляюць хорам свае словы, потым другія, трэція, чацвёртыя. Адзначаюцца няправільна вымауўленыя словы. Або кожная група вымаўляе скорагаворку ўголас, потым астатнія вучні класа адзначаюць няправільна вымаўленыя словы. Пасля трэба адказаць на пытанне: ці можа прыпячы мароз?

  1. Паўтарэнне вывучанага
  • Работа з дэманстрацыйным матэрыялам

— Дзе мы былі на мінулым уроку? У якую краму прыйшоў хлопчык? Якія тавары ёсць на паліцах? Што набыў хлопчык? Праінсцэніруйце размову хлопчыка з прадаўцом.

Заголовок файла

Скачать

Урок 18.doc

Скачать