Я і мае сябры. На вуліцы (у двары)

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 16. Я і мае сябры. На вуліцы (у двары)

Мэта: працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў; пазнаёміць са словамі і  выразамі па тэме; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і  дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выпрацоўваць навык чытання на беларускай мове; выхоўваць добразычлівасць, сяброўскія ўзаемаадносіны, беражлівыя адносіны да маёмасці, клапатлівае стаўленне да малодшых, павагу да старэйшых.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага і маўленчая размінка
  2. 1. Узнаўленне тэматычнай лексікі
  • Слуханне тэксту

Дзесяць маленькіх сяброў:

Прыйшла маці з працы і здзівілася:

— Хто гэта ў хаце прыбраў?

— Мае дзесяць маленькіх сяброў.

— А хто гэта градку ўскапаў?

— Я і дзесяць маіх маленькіх сяброў.

— Дзе ж твае сябры?

— Вось яны, глядзі!

     Хлопчык падняў руку і паказаў свае пальцы.

  • Суразмоўніцтва па змесце праслуханнага

— Якія памочнікі былі ў хлопчыка? Што яны рабілі? Ці ёсць у вас такія памочнікі? Пакажыце. Як іх называюць у вершы? Раскажыце, як яны дапамагаюць іншым людзям.

  1. 2. Вызначэнне гукаў у словах

     Настаўнік называе словы верша, вучні вылучаюць фанетычныя адметнасці беларускіх слоў у параўнанні з рускай мовай, вымаўляюць словы хорам правільна: дзесяцъ, маленькіх, сяброў, прыйшла, маці, здзівілася, гэта, (у) хаце, прыбраў, градка, ускапаў, дзе, твае, яны, глядзі. Завучванне і ўзнаўленне дыялогу «Дзесяць маленькіх сяброў» настаўнікам з вучнямі.

  1. Новы матэрыял
  2. Работа па падручніку (с. 34)

— Паслухайце словы, пра які малюнак можна расказаць з іх дапамогай.

Юнак, брат, сястра, веласіпед, скейт, ролікавыя канькі, спартпсмены, вучыщь трэніроўка.

Малыя дзеткі, пясочніца, формачкі, немаўлята, каляска, гуляць.

Сябры, малодшыя школьнікі, мяч, скакалка, гушкацца на арэлях, гуляць у футбол.

Заголовок файла

Скачать

Урок 16.doc

Скачать