Мясціна, дзе я жыву. Наша наваколле

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 24. Мясціна, дзе я жыву. Наша наваколле

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і  выразамі па тэме, уключыць іх у актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на уроках навучання грамаце; пазнаёміць з літарай для абазначэння гука [г]; вучыць чытаць, словы і сказы з г; фарміраваць першапачатковыя чытацкія уменні пры адказе на пытанні па прачытаным; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць пачуццё адказнасці за родны край; выхоўваць жаданне захоўваць прыгажосць  на роднай зямлі.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары,  выявы медуніцы, грэчкі, канюшыны; бінокль; малюнкі «Алешнік», «Печкуры»; малюнкі механізатара, урача, цялятніцы, даяркі, свінаркі, хлебапёка, палявода, трактарыста, міліцыянера, кранаўшчыка, бібліятэкара, сталявара.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

— Паглядзіце на малюнкі іпаспрабуйце здагадацца пра прафесіі людзей (малюнкі механізатара, урача, цялятніцы, даяркі, свінаркі, хлебапёка, палявода, трактарыста, міліцыянера, кранаўшчыка, бібліятэкара, сталявара).

        Хто з іх працуе ў вёсцы? У горадзе? Людзі якіх прафесій патрэбныя і ў вёсцы, і ў горадзе?

  1. Новы матэрыял
  2. Работа па падручніку (с. 50, заданне 1)

— Паглядзіце, што мы бачым у бінокль. Гэта горад ці веска? Усё гэта — наваколле. Зараз паслухайце верш і скажыце, якое наваколле вы ўбачылі ў бінокль. (Загадзя падрыхтаваны вучань глядзіць у бінокль і чытае верш, нібы ён бачыць гэта ў біноклъ.)

Ля крыніцы — медуніцы (настаўні паказвае малюнак расліны),

Каля рэчкі — поле грэчкі (настаўнік паказвае малюнак расліны),

Дзе даліна — канюшына (настаўнік паказвае малюнак расліны).

Ой ты, родная карціна!

(В.Жуковіч).

Заголовок файла

Скачать

Урок 24.doc

Скачать