Я і мая сям'я. Мая кватэра.

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 7

Тэма:  Я і мая сям'я.  Мая кватэра.

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, фарміраваць вымаўленчыя навыкі пры вымаўленні [р] у словах; пазнаёміць з лексікай, якая абазначае прадметы інтэр'еру, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць ашчадныя адносіны да рэчаў.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, прадметныя малюнкі, каляровыя алоўкі.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага.
  2. Выдзяленне спалучэння гукаў [шч] у словах шчыры, шчодры, шчаслівы. Тлумачэнне значэння слоў.
  3. Гульня “Хто больш?”

Вучні паказваюць сваякоў, прычым кожны вучань павінен паўтарыць назвы сваякоў, пра якіх сказалі папярэднія вучні, і даць сваё слова.

  1. Гульня “Назаві па-беларуску”.

На дошца малюнкі прадметаў, назвы якіх вучні вывучалі. Задача дзяцей: назваць прадметы па-беларуску. (Цукерка, сукенка, ранец, аловак, бульба, шкарпэткі, чайка, чайнік, сшытак, падручнік, шчаня).

  1. Маўленчая размінка (вымаўленне гука [р])

-Параўнайце пары слоў на слых і скажыце, якое слова гучыць на беларускай мове, а якое на рускай?

Рябина — рабіна, рис — рыс, якар — якорь, рэпа — репа, грэчка — гречка, крем — крэм.

Заголовок файла

Скачать

Урок 7.docx

Скачать