Я і мая сям'я. Мае сваякі.

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 6

Мэта:  Я і мая сям'я. Мае сваякі.

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на слых, распазнаваць і вымаўляць спалучэнне [шч] і словы з ім; пазнаёміць з лексікай, якая абазначае сваякоў; фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання; выхоўваць паважлівыя адносіны да людзей.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простая алоўкі, малюнак бусла, коніка.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага.

Гульня “Перакладчыкі”

Перакласці словы на беларускую мову: чайнік, чай, пчала, качан, чысты, чорны, чалавек.

  1. Маўленчая размінка

—      Паслухайце, як я вымаўляю словы, і скажыце, якія асаблівасці вы пачулі? Здагадайцеся, што абазначаюць гэтыя словы.

Шчотка, шчокі, лешч, шчаня, шчупак.

—      Сапраўды, у беларускай мове няма гука [щ], як у рускай. Нам трэба навучыцца вымаўляць [шч]. (Вымаўленне спалучэння [шч] хорам).

1) Каго вы бачыце на малюнках у сшытку? Назавіце па-беларуску. (Харавое вымаўленне.)

2) Дагаворвайце склад, як: вымаўляецца ў пачатку: шча — шча — шча — злавілі ля...(шча); шчу — шчу — шчу — я яго пачы...(шчу). (Кожны радок пасля дагаворвання паўтараецца поўнасцю хорам і выбарачна індывідуальна.)

Заголовок файла

Скачать

Урок 6.docx

Скачать