Я і мае сябры. Заняткі ў вольны час

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Урок 13. Я і мае сябры. Заняткі ў вольны час

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на лых; вучыць адказваць на пытанне, выкарыстоўваючы словы самога пытання; правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць добразычлівыя і сяброўскія ўзаемаадносіны.

Абсталсталяванне: падручнік, сшыткі, каляровыя алоўкі, фламастары, прадметныя малюнкі “рыдлёўка”, “палатка”, “скатка коўдраў”, “тапор”, “прадукты харчавання”, “посуд”, “сачкі з бляшанкай”.

Ход урока

  1. Маўленчая размінка
  • Вызначэнне гукаў у словах.
  • Паслухайце вершык. Скажыце, з кім вітаецца аўтар. Запомніце словы з гукамі [дз'], [р].

Дзень добры,

Сонца-сонейка!

З табой,

Ласкавым,

Добранька. А. Дзеружынскі.

  • Да каго звярнуўся аўтар? Якія словы з гукамі [дз'], [р] вы запомнілі? Вымавім іх хорам. Паўтарыце верш выразна, каб сонека вас пачула. (Настоўнік сочыць за правільнасцю вымаўлення гукаў).
  1. Паўтарэнне вывучанага.
  • Работа з дэманстрацыйным матэрыялам
  • Пазнайце і назавіце беларускія гульні. Як выбраць таго, хто водзіць у гульні? Што трэба завязаць воду, калі гуляюць у жмуркі? Куды схаваліся дзеці, калі гулялі ў хованкі? Калі гуляюць у карагод?
  1. Новы матэрыял
  • Работа па падручніку (с. 28, задание 1)

— Чым, акрамя гульняў, можна займацца ў вольны час зімой? Летам? Разгледзьце першы малюнак. Чым займаюцца дзеці? Паслухайце верш і скажыце, што здарылася са снежнай бабай.

Мы лепім бабу снежную —

Прапаў, адпаў мароз,

Ды зайчык недасведчаны

Сцягнуў маркоўны нос.

(У. Рунцэвгч).

— Пакажыце гэтае здарэнне на малюнку. Ці магло такое быць на самай справе? Паслухайце яшчэ вершык, пра змест якой прыказкі ў ім нагадваецца.

Хто на сані, хто на лыжы —

Выбірай каму што бліжай.

Ды за правіла вазьмі —

Сам і саначкі вазі.

(У. Паулау).

Заголовок файла

Скачать

Урок 13.doc

Скачать