Я і мая школа. Вучэбныя заняткі.

Урок 5

Тэма:  Я і мая школа. Вучэбныя заняткі.

Мэта: арганізаваць назіранне за вымаўленнем гука [ч] у беларускай мове, вучыць правільна вымаўляць гук [ч] у словах; пазнаёміць са словамі і выразамі тэматычнай группы «Вучэбныя заняткі», уводзіць іх у актыўнае выкарыстанне, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, вучыць расказваць па малюнку; выхоўваць культуру паводзін у школе.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары, прадметныя малюнкі “чайнік”, “чайка”, “ручай”, “чалавек”, “шпак”.

Ход урока

  1. I. Паўтарэнне вывучанага.
  2. Праца з чыстагаворкай.

Джу-джу-джу – у класе я ся…..

Джы-джы-джы – а за вокнамі даж…..

- Назавіце гук, з якім мы пазнаеміліся на мінулым уроку?

  1. II. Маўленчая размінка

—      Паслухайце, як я вымаўляю словы, і скажыце, якія асаблівасці вы пачулі?

Чайка, чайнік, ручай, чалавек.

-  Якім гукам адрозніваецца вымаўленне слоў у рускай і беларускай мовах?

- Як вымаўляецца гук [ч] у беларускай мове?  (Вымаўляецца ізалявана).

- У беларускай мове гук [ч] вымаўляецца цвёрда. Паўтарайце за мной: чайка, чайнік, ручай, чалавек..