Я і мае сябры. Беларускія імёны

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

У р о к 11

Я і мае сябры. Беларускія імёны

Мэта: вучыць адрозніваць беларускае маўленне ад рускага на сльых; паўтарыць вымаўленне пройдзеных гукаў; працягваць фарміраванне беларускага вымаўлення навыкаў; пазнаёміць з беларусюмі імёнамі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па узоры; выхоўваць павагу да старэйшых і культуру паводзін пры размове.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

  1. I. Мауленчая размінка

1 Паўтарэнне

— Давайце прыгадаем, якія гукі беларускай мовы мы вучыліся правільна вымаўляць. Знайдзіце гэтыя гукі ў наступных словах: чайка, рабіна, джала, шчотка.

2 Вызначэнне гукаў у словах

— У радзе слоў, якія я назаву, знайдзіце лішняе слова і скажыце, чаму вы палічылі яго лішнім. (Вучні ўспрымаюць словы толькі на слых. Калі вучні не могуць выканаць заданне, то настаўнік падказвае, што трэба знайсці слова, у якім няма такога адметнага гука беларускай мовы, які ёсць у астатніх словах. Пасля выканання гэтага задания вучні вымаўляюць словы з адметнымі гукамі беларускай мовы па памяці. Так робіцца па кожным радку слоў.

Чайка, пячэнне, чуб, стук;

рабіна, рыс, лапа, рэпа;

джала, джынсы, жырафа, ураджай;

шчотка, шччаня, шум, шчупак.

Заголовок файла

Скачать

Урок 11.docx

Скачать