Я і мае сябры. Беларускія гульні.

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

У Р О К 12

Тэма: Я і мае сябры. Беларускія гульні.

Мэта: працягваць фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення; знаёміць з беларускімі гульнямі; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; вучыць адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правильна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць культуру паводзін у гульні.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, фламастары.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

     Вучні прыгадваюць лічылку, якую вывучылі на мінулым уроку. Называюць імёны дзяцей.  Называюць словы з [дз']. Правильна іх вы-маўляюць.

— Для чаго дзеці вучаць лічылкі?

  1. Новы матэрыял
  2. Азнаямленне з беларускімі гульнямі. Работа па падручніку (с. 26)

— Разгледзьце малюнкі. Якія гульні вы пазналі? Пакажыце малюнак, на якім жывёлы гуляюць у хованкі. Якія жывёлы схаваліся ў кусты? Якія жывёлы схаваліся за дрэвы? Чаму гульня называецца «хованкі»? Як такая гульня называецца па-руску? Прачытайце словы побач з малюнкам. Пакажыце на малюнку куст, лапу. Пакажыце малюнак, на якім дзеці водзяць карагод. (Вымавіце хорам «карагод».) Якое рускае слова нагадвае назва гульні? Вымавіце назву гульні па-беларуску. Прачытайце словы побач з малюнкам. Пакажыце на малюнку маску ката. Дайце хлопчыку імя. Паслухайце верш. У якую гульню гулялі куркі?

Захацелі куркі

пагуляць у жмуркі .

Раніцай за хатаю

бегаюць стракатыя.

Завязалі пеўню вочы

шоўкавай травою,

стала цёмна, як уночы,

круціць галавою.     

Ходзіць певень каля хаты

І ўздыхае горка:

“Зніклі нават кураняты "

некуды з падворка.

(С. Грахоўскі).

— Якія словы былі незразумелыя? Што значыць «стракатыя», «кураняты»? У якую гульню гулялі куркі? Якія правілы ў гэтай гульні? Паслухайце верш яшчэ раз і знайдзіце словы з [ц'], [дз']. Вымавіце іх правільна. Прачытайце словы ў падручніку. Ці адрозніваюцца яны ад рускіх слоў?

Заголовок файла

Скачать

УРОК 12.docx

Скачать