Я і мая сям’я. Асабістая гігіена

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

УРОК 9

Тэма:  Я і мая сям’я. Асабістая гігіена.

Мэта: вучыць адрозніваць на слых беларускае маўленне ад рускага, распазнаваць і вымаўляць гук [ц'] і словы з ім; пазнаёміць з лексікай, якая абазначае прадметы асабістай гігіены; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых, адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; прывучаць вучняў да акуратнасці.

Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя алоўкі.

Ход урока

  1. Паўтарэнне вывучанага

    Расказ вучняў па малюнках пра рэжым дня.

  1. Маўленчая размінка (вымаўленне гука [ц]).

—      Сёння пазнаёмімся з гукам беларускай мовы, якога няма ў рускай мове. Гэта гук [ц'].

1)      Паслухайце верш і вылучыце словы з гукам [ц']:

Коцік

Брудным быць не хоча коцік:

Мые спінку і жывоцік.

Мые лапкі, хвосцік мые...

Вучаць коціка малыя:

— Станеш чыстым, коце мілы,

Калі будзеш мыцца з мылам.  В. Гардзей.

—      Назавіце словы з гукам [ц']. (Вымаўленне названых слоў хорам. Вылучэнне і вымаўленне гука [ц'].)

2)      Дагаворвайце склад, які вымаўляецца ў пачатку:

     Цы-цы-цы — дзеці малай...(цы)

    Ці-ці-ці — трэба нам іс.(ці)

     Цэ-цэ-цэ — аловакў ру...(цэ)

     Це-це-це — кветачка цві...(це)

(Кожны радок пасля дагаворвання паўтараецца поўнасцю хорам і выбарачна індывідуальна.)

III. Лексічная праца

Дамінуючы лексічны матэрыял: асабістая гігіена, люстэрка, расчоска, насоўка, ручнік, мыла, грэбень, шыя, галава, твар, вочы, вушы, выціраць твар ручніком, я мыюся, выціраюся, прычэсваюся, апранаюся.

Заголовок файла

Скачать

УРОК 9.docx

Скачать