Я і мая сям'я. Адзенне і абутак.

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

Полный текст доступен в файле для скачивания.

Урок 10.

Тэма:  Я і мая сям'я.  Адзенне і абутак.

Мэта: вучыць адрозніваць на слых беларускае маўленне ад рускага; паўтарыць пройдзеныя фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы; працягваць фарміраванне вымаўленчых навыкаў; пазнаёміць з лексікай, якая абазначае адзенне і абутак; фарміраваць уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых, адказваць на пытанне, карыстаючыся словамі самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць акуратнасць, уменне правільна апранацца.

 Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, простыя і каля-ровыя алоўкі, фламастары, малюнкі “шкарпэткі”, “шарф”, “шапка”, “зубная шчотка”, “насоўка”, “ручнік”, “люстэрка”, “мыла”.

Ход урока

  1. I. Маўленчая размінка

—      Давайце ўспомнім, якія гукі беларускай мовы мы вучыліся правільна вымаўляць?

1)      Знайдзіце гэтыя гукі ў словах, якія я буду вымаўляць:

газета, воўк, цень, дзік, чайка, рабіна, джала, шчотка.

2)      У радзе слоў, якія я назаву, знайдзіце лішняе і скажыце, чаму вы палічылі яго лішнім?

 Газета, голас, гараж, холад.

 Воўк, лаўка, сава, пеўнік.

 Цень, чапля, цеста, цёплы.

 Дзік, дзень, дом, дзіва.

 Чайка, чашка, чуб, стук.

 Рабіна, рэчка, лапа, рэпа.

 Джала, джынсы, жораў, ураджай.

  Шчотка, шчаня, шум, шчупак.

II.Паўтарэнне вывучанага

Гульня “Што чыё?”

Настаўнік паказвае прадметы, але не называе іх і кажа, каму яны належаць:

Татава (зубная шчотка), матуліна (расчоска), бабуліна (насоўка), Міколкаў (ручнік), Аленчына (люстэрка), дзяделева (мыла).

        Вучні павінны запомніць і назваць прадметы, правільна успомніць, каму яны належаць.

Заголовок файла

Скачать

Урок 10.docx

Скачать