Классный час - "Беларусь – краіна маёй будучыні"

Полный текст Вы найдете в документах для скачивания.

Смотрите таблицу в конце страницы.

ЗМЕСТ

Беларусь – краіна маёй будучыні

Урок - прэзентацыя для вучняў 7-8 класаў 

Урок – падарожжа для вучняў 4 класа          

Урок – разважанне для вучняў 10-11 класаў     

Урок творчасці і адкрытых думак для вучняў 9 класа  

Вусны часопіс для вучняў 4 класа      

Завочная экскурсія для  вучняў 3 класа 

Пазнавальная гульня – падарожжа для вучняў 1-5 класаў

Урок – гульня “Што?Дзе?Калі?” для вучняў 10-11 класаў 

Урок – гульня “Поле цудаў” для вучняў 7-9 класаў  

ПРАДМОВА

 

Выхаванне грамадзянскасцi i патрыятызму – адзiн з галоўных накiрункаў у працэсе фармiравання асобы вучня. Гэта адна з асноўных выхаваўчых задач школы.

Патрыятызм – натуральны стан чалавека, якi ўключае ў сябе любоў да роднай мовы, пачуццё прыхiльнасцi да таго месца, дзе нарадзiўся i вырас, дзе знаходзяцца магiлы продкаў, клопат пра iнтарэсы Бацькаўшчыны, гонар за сацыяльныя i культурныя дасягненнi Радзiмы, абарона яе свабоды i незалежнасцi, павага да гiстарычнага мiнулага, дзяржаўнай сiмволiкi, традыцый народа.

Важна, каб у вучняў выхоўвалася пачуццё адказнасцi за сваё месца i ролю ў жыццi Беларусi, iмкненне памнажаць яе здабыткi.

Неабходна памятаць пра тое, што мы – беларусы, адчуваць сваю годнасць i iмкнуцца зрабiць жыццё вартым спрадвечных народных мар.

Мэтанакiраванаму працэсу фармiравання ў вучняў грамадзянскасцi i патрыятызму, выхавання пачуцця любовi да сваёй Радзiмы, павагi да яе гiсторыi i культуры, беражлiвага стаўлення да прыроды роднага краю, гордасцi за дасягненнi сучаснай Беларусi садзейнiчае правядзенне  ўрокаў грамадзянскасцi.

1 верасня першы ўрок  ва ўсіх установах адукацыі раёна, як звычайна, прайшоў у вольнай форме. Аднак патрыятычная тэматыка занятку, па традыцыі, засталася агульнай для ўсіх устаноў і вучняў усіх узростаў: “Беларусь - краіна маёй будучыні”. Тыпы ўрокаў былі самымі разнастайнымі: урок – падарожжа, урок – прэзентацыя, урок – разважанне, урок творчасці і адкрытых думак,  урок – гульня “Што? Дзе? Калі?”,  урок – гульня “Поле цудаў”, вусны часопіс, завочная экскурсія, пазнавальная гульня – падарожжа.

Першыя ўрокі ў першых класах агульнаадукацыйных устаноў раёна праводзiліся з выкарыстаннем матэрыялу кнiгi «Беларусь – наша Радзiма. Падарунак  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi першакласнiку». Кожны першакласнiк на гэтым уроку атрымаў у падарунак гэту кнiгу.

Формы і метады работы з вучнямі пры правядзенні першага ўрока самыя розныя: чытанне вершаў і слуханне музыкі, выкананне песень і танцаў, прагляд мультымедыйных прэзентацый і відэафільмаў, работа ў групах,  разгадванне  крыжаванак, рэбусаў, загадак і інш.

Усе ўрокі былі цiкавымі, эмацыянальнымi, дзейснымi, садзейнiчалi фармiраванню грамадзянскасцi i патрыятызму, экалагiчнай культуры, беражлiвага стаўлення да прыроднай i гiсторыка-культурнай спадчыны роднага краю, вёскi, рэгiёна, краiны, адпавядалi  ўзросту вучняў.

У зборніку ўказаны класы, дзе праводзілася тое ці іншае мерапрыемства, але падзел гэты носіць у пэўнай ступені ўмоўны характар, таму настаўнікі могуць быць вольнымі ў выбары таго ці іншага занятку для любога класа.

Значнае месца пры падрыхтоўцы да ўрокаў настаўнікамі адводзілася афармленню вучэбных кабінетаў. На занятках выкарыстоўваліся  iлюстрацыі,  фотаздымкі, музычныя творы, слайды, мультымедыйныя прэзентацыi,  вiдэафільмы, творы беларускiх паэтаў, празаiкаў, дзеячаў мастацтва, краязнаўчы матэрыял, дзіцячыя аўтарскія работы, даведачны матэрыял, што садзейнічала эмацыянальна-каштоўнаснаму ўспрыманню інфармацыі вучнямі.

Заголовок файла

Скачать

Белоруссия.ppt

Скачать

Наша Беларусь...1.wmv

Скачать

Беларусь.doc

Скачать